Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клінцы едзе галоўнакамандуючы: жонкі вайскоўцаў атрымаюць працу, дзеці пойдуць вучыцца


Андрэй Картаполаў

Андрэй Картаполаў

Камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі правярае разьмяшчэньне войскаў у Варонескай, Бранскай, Белгародзкай і Смаленскай абласьцях.

У ходзе плянавай паездкі па злучэньнях і вайсковым частках у Варонескай, Бранскай, Белгародзкай і Смаленскай абласьцях камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генэрал-палкоўнік Андрэй Картаполаў праверыць парадак разьмяшчэньня войскаў і будаўніцтва вайсковых гарадкоў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-АВН са спасылкай на прадстаўніка Заходняй вайсковай акругі палкоўніка Ігара Мугінава.

«Камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі сустрэнецца з кіраўнікамі рэгіёнаў і прадстаўнікамі муніцыпальных утварэньняў, зь якімі абмяркуе пытаньні прадстаўленьня працоўных месцаў жонкам вайскоўцаў і парадак залічэньня дзяцей вайскоўцаў у дашкольныя і іншыя навучальныя ўстановы», — удакладніў ён.

Паводле ягоных слоў, паездка мае плянавы характар і завершыцца ў канцы тыдня.

У Варонескай, Бранскай, Белгародзкай і Смаленскай абласьцях будуць разьмяшчацца і перадысьлякаваныя злучэньні, і тыя, што ствараюцца нанава.

Паводле афіцыйных зьвестак, у Варонескай вобласьці будзе знаходзіцца мотастралковая дывізія, якая цяпер фармуецца, у Бранскай (горад Клінцы) — перадысьлякаваная зь Екацярынбургу 28-я асобная мотастралковая брыгада, у Белгародзкай (горад Валуйкі) — перадысьлякаваная з Самары 23-я асобная мотастралковая брыгада, у Смаленскай (горад Ельня) — мотастралковая дывізія.

XS
SM
MD
LG