Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд усталяваў прэвэнтыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Гэтага запатрабавала крымінальна-выканаўчая інспэкцыя Маскоўскага раёну Менску, спаслаўшыся на 4 адміністрацыйныя парушэньні з боку Паўла Вінаградава з кастрычніка мінулага году, калі скончыўся тэрмін былога нагляду за ім.

«Схільны да зьдзяйсьненьня адміністрацыйных парушэньняў і злачынстваў», — сказаў суду пра Паўла Вінаградава інспэктар Аляксандар Курыновіч.

Адвакат Паўла Вінаградава даводзіў суду, што на ягонага падабароннага закон не дазваляе накласьці прэвэнтыўны нагляд.

«Нагляд можна ўсталяваць на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 год, але толькі да тэрміну, пакуль не пагашаная судзімасьць. У Вінаградава судзімасьць гасіцца 14 лістапада, то бок застаецца крыху больш за 3 месяцы. Але закон не прадугледжвае такога тэрміну новага нагляду», — кажа абаронца.

Актывіст Павал Вінаградаў быў двойчы судзімы за дзеяньні, зьвязаныя з апазыцыйнай барацьбой. У 2008 годзе яго асудзілі на 2 гады хатняй «хіміі» за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў на плошчы Незалежнасьці, а ў 2011 годзе — на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Праз 8 месяцаў зьняволеньня Павал Вінаградаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, але пасьля выхаду на волю за ім усталявалі прэвэнтыўны нагляд агулам на 3,5 года. Падчас гэтага тэрміну Павал Вінаградаў амаль год пражыў у Беразіно, адкуль вярнуўся ў Менск у кастрычніку 2015 году.

Паводле ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду Павал Вінаградаў мусіць быць дома з 19 вечара да 7 раніцы, не зьяжджаць без дазволу зь Менску і чатыры разы на месяц адзначацца ў інспэкцыі Маскоўскага РУУС.

Павал Вінаградаў мяркуе, што адмысловы нагляд за ім можа быць зьвязаны з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, якія заплянаваныя на 11 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG