Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луцку ў рамках дэкамунізацыі імем Валерыі Навадворскай названая вуліца


Раней гэтая вуліца насіла імя польскай і савецкай пісьменьніцы Ванды Васілеўскай, якая ўвайшла ў гісторыю як блізкая паплечніца Сталіна пры ўсталяваньні савецкага рэжыму ў Польшчы пасьля 1945 году.

Вуліца Валерыі Навадворскай — першая такая ў сьвеце, якая носіць імя расейскай дысыдэнткі, праваабаронцы, журналісткі і публіцысткі, якая памерла два гады таму.

З ініцыятывай перайменаваць адну з вуліц у адміністрацыйным цэнтры Валынскай вобласьці ў гонар Навадворскай выступіла член рабочай групы па дэкамунізацыі Луцкага гарсавету, прадстаўніца Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці Леся Бандарук.

У інтэрвію нашаму Радыё яна, у прыватнасьці, сказала:

«Навадворская лічыла, што на Захадзе Ўкраіны яе жыхары заўсёды пасьлядоўна адстойвалі традыцыі дзяржаўнасьці, незалежнасьці. Валерыя Ільінічна вельмі высока ацэньвала ўклад у барацьбу за незалежнасьць Украінскай паўстанцкай арміі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG