Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іна Кулей пра зьмены ў праграме Каліноўскага: Зьявіліся новыя падыходы


Іна Кулей

Іна Кулей

Стыпэндыяльная праграма імя Каліноўскага для беларусаў на навучаньне ў ў польскіх ВНУ ня будзе згорнутая, а будзе трансфармаваная.

Пра гэта паведаміла Свабодзе адна з ініцыятараў і куратараў праграмы Каліноўскага старшыня камітэту «Салідарнасьць» Іна Кулей.

Раней на сайце Ўсходнеэўрапейскага інстытуту Варшаўскага Ўнівэрсытэту зьявілася інфармацыя аб зьменах у праграме Каліноўскага. У прыватнасьці паведамлялася пра прыпыненьне набору пасьля 2016/2017 навучальнага году на старую праграму, а таксама зьяўленьне «Стыпэндыяльнай праграмы ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага ІІ».

Іна Кулей адзначыла, што канчатковага афіцыйнага рашэньня па праграме Каліноўскага няма, пакуль яшчэ працягваюцца перамовы. Але ў любым выпадку гаворка ідзе толькі пра трансфармацыю праграмы, а не яе згортваньне:

«Праграма Каліноўскага проста памяняе свой фармат — яна ўжо будзе ня ў тым фармаце, якой яна была гэтыя дзесяць год. Зьявіліся новыя падыходы. Цяпер гэта могуць быць ня толькі рэпрэсаваныя людзі, але і проста таленавітыя людзі. Па-другое, гэта праграма можа зьмяніцца на праграму стажыровак для беларускай моладзі, якая ўжо мае адукацыю. Але пакуль ідуць перамовы і ўдакладненьні. Я літаральна сёньня еду ў Варшаву і там буду ведаць дакладную, вельмі падрабязную інфармацыю — як, на якіх умовах у гэтым годзе і далей будзе паступова зьмяншацца старая праграма і наступаць новая. Я думаю, што дзе-небудзь пасьля 9-10 чэрвеня будзе ўжо вядомая больш падрабязная інфармацыя », — паведаміла Кулей Свабодзе.

Ключавыя словы: праграма Каліноўскага, Іна Кулей, студэнты

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG