Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэта столькі ж, колькі ў цэлых Злучаных Штатах. І Беларусь змагаецца з гэтым так жа эфэктыўна, як Джыбуці ці Камэрун.

У нашы дні па ўсім сьвеце ў рабстве 45,8 млн чалавек, паведамляецца ў дасьледаваньні Global Slavery Index, і ў параўнаньні зь мінулым годам іх стала на 10 млн болей. Дасьледаваньне ўлічвае ня толькі рабства накшталт антычнага ці сярэднявечнага, але і такія формы рабства, як працоўныя лягеры ці прымусовая прастытуцыя.

Каля 58% сучасных рабоў прыпадае на пяць краінаў: Індыю, Кітай, Пакістан, Банглядэш і Ўзбэкістан. У Расеі дасьледчыкі налічылі 1,048 млн рабоў (гэта 0,7% насельніцтва), ва Ўкраіне — 210 тысяч (0,46%), у Польшчы — 181 тысячу (0,47%), у Літве — 11,8 тысячы (0,4%), у Латвіі — 8 тысяч (0,4%).

У Беларусі ж рабоў амаль столькі, колькі ў ЗША: 44 600, пры тым, што ў ЗША — 57 700. Праўда, у ЗША рабы складаюць 0,018% насельніцтва (самы нізкі паказьнік, на ўзроўні, як у большасьці краінаў Заходняй Эўропы, у Канадзе, Аўстраліі і Новай Зэляндыі), у Беларусі ж — 0,467%. Беларусь дзеліць з Украінай, Казахстанам, Азэрбайджанам, Кіргізстанам, Грузіяй, Кувэйтам, Босьніяй і Герцагавінай, Армэніяй ды Бахрэйнам 25 ступеньку з 52 у «антырэйтынгу» Global Slavery Index.

Таксама Беларусь знаходзіцца ў сярэдзіне рэйтынгу барацьбы ўраду з рабствам: беларуская дзяржава рэагуе на праблему рабства настолькі ж эфэктыўна, як Туніс, Джыбуці, Камэрун ці Лібан.

Што такое беларускае рабства? Глядзіце рэпартаж Радыё Свабода зь вёскі Чэхаўцы Лідзкага раёну, дзе мясцовы прадпрымальнік утрымліваў у гаражы 16 рабоў-віетнамцаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG