Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «чорнай бухгальтэрыі» ўкраінскай Партыі рэгіёнаў было два мільярды даляраў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Былы першы намесьнік кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Віктар Гапака перадаў Нацыянальнаму антыкарупцыйнаму бюро Ўкраіны дакумэнты, якія пацьвярджаюць незаконныя выплаты Партыяй рэгіёнаў наяўных сродкаў шэрагу былых і цяперашніх высокапастаўленых чыноўнікаў, перадае УНІАН.

«Гэта вялікі масіў дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць татальную карумпаванасьць улады — гаворыць Гапака. — Упершыню ў поле зроку праваахоўных органаў трапляе масіў матэрыялаў, якія датычаць не аднаго або некалькіх злачынстваў, а сыстэмнай шматгадовай карупцыйнай дзейнасьці арганізаванай структуры, якая дзейнічала на базе вядомай палітычнай партыі і мела мэтай незаконны захоп улады і яе супрацьпраўнае выкарыстаньне».

Паводле яго слоў, сярод фігурантаў гэтых матэрыялаў — службовыя асобы самага высокага ўзроўню, міністры і кіраўнікі ведамстваў, народныя дэпутаты, вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, судзьдзі, у тым ліку вышэйшых судовых інстанцый.

Разам з тым, экс-намесьнік кіраўніка СБУ «у інтарэсах будучага сьледзтва» адмовіўся называць прозьвішчы чыноўнікаў і палітыкаў, якія фігуруюць у дакумэнтах, а таксама абставіны, пры якіх гэтыя людзі атрымлівалі грошы.

Аднак, са слоў Гапакі можна зразумець, што гаворка ідзе пра сьпіс паслуг, прадстаўленых Партыяй рэгіёнаў службовымі асобамі розных узроўняў, кожны з якіх атрымаў за гэта незаконнае грашовае ўзнагароджаньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG