Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram пераклалі на беларускую, дадаўшы стыкеры з «Пагоняй»


Трэба проста спампаваць файл, адаслаць яго самому сабе ў Telegram, у опцыях атрыманага файлу абраць «Applyбе localization file».

Беларус Віталь Касьпяровіч прадставіў на асабістым сайце пераклад мэсэнджэру Telegram на беларускую мову. Пераклад клясычным правапісам, сьцьвярджае аўтар, рабіўся з выкарыстаньнем «Жывой мовы» Юрася Бушлякова.

Спампаваць пераклад

Каб усталяваць пераклад Касьпяровіча, трэба спампаваць файл, дадзены вышэй, адаслаць яго самому сабе ці сябру ў Telegram, у радку з атрыманым файлам націснуць на тры кропкі (опцыі) і абраць пункт «Apply localization file» («Ужыць файл лякалізацыі»).

Разам зь перакладам аўтар прапануе тры варыянты стыкераў зь бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня»: Symbals of Belarus, Flag of Belarus і Pagonya. Раней у Telegram зьяўляліся стыкеры з Аляксандрам Лукашэнкам і Тацянай Караткевіч. Telegram, згадвае аўтар перакладу, выкарыстоўваюць больш за 100 млн чалавек па ўсім сьвеце, мэсэнджэр бясплатны і не ўтрымлівае рэкляму.

Перапіска абароненая ад узлому і праслухоўваньня, асабліва ў межах «сакрэтных чатаў» (Secret Chats). Магчыма аўтаматычна зьнішчаць паведамленьні ў перапісцы і нават сам акаўнт. З абнаўленьнем стала можна адсылаць аўдыёпаведамленьні, падносячы слухаўку да вуха і нагаворваючы паведамленьне, і праслухоўваць апошняе аўдыёпаведамленьне, проста падносячы слухаўку да вуха.

Стваральніка Telegram Паўла Дурава аўтар перакладу называе «адным з самых заўзятых супернікаў Пуціна» і «Робін Гудам, які паставіў абарону асабістых свабодаў на першае месца ў аўтарытарнай краіне».

XS
SM
MD
LG