Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбул на гуманітарны саміт зьехаліся кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў. Без Лукашэнкі


Мустафа Джамілеў на Першым сусьветным гуманітарным форуме ў Стамбуле, 22 траўня 2016 году
Мустафа Джамілеў на Першым сусьветным гуманітарным форуме ў Стамбуле, 22 траўня 2016 году

Сёньня ў Стамбуле адкрываецца Першы сусьветны гуманітарны форум, у якім прымаюць удзел каля 60 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў.

Саміт праводзіцца па ініцыятыве генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Як адзначаюць прадстаўнікі ААН, гэты форум павінен паслужыць своесаблівым «сыгналам да дзеяньняў у імя агульначалавечых каштоўнасьцяў».

Сярод іншых у саміце будуць прымаць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган. У складзе ўкраінскай дэлегацыі ў саміце прыме ўдзел упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны па справах крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў.

Аляксандар Лукашэнка ў Стамбул не паехаў. Як паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык, Беларусь будзе прадстаўлена на саміце генэральным консулам у Стамбуле Ігарам Белым. «Гэты саміт несумненна цікавы, гэта першы такі глябальны форум, і мы вельмі ўважліва адсочваем, што там будзе адбывацца. А гэтую задачу можа выканаць і генэральны консул», — сказаў Мірончык, адказваючы на пытаньне, чаму Беларусь у Стамбуле не будзе прадстаўлена на ўзроўні кіраўніка дзяржавы ці ўраду.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін таксама на саміт у Стамбул не паедзе. Міжведамасную дэлегацыю РФ на форуме ў Стамбуле ўзначаліць намесьнік кіраўніка МНС Сяргей Воранаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG