Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына прымае першы глябальны гуманітарны саміт


У Турэччыне 23 траўня пачынаецца першы сусьветны гуманітарны саміт. На двухдзённых зборах пад эгідай ААН кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў, высокапастаўленыя чыноўнікі з больш чым 100 краінаў сьвету абмяркуюць, як лепш рэагаваць на глябальныя выклікі, у прыватнасьці, эфэктыўна задаволіць патрэбы людзей, якія пацярпелі ад узброеных канфліктаў і стыхійных бедзтваў.

Каля 60 дзяржаваў, як чакаецца, будуць прадстаўленыя першымі асобамі.

У сьвеце цяпер налічваецца каля 60 мільёнаў перамешчаных асобаў, па меншай меры 125 мільёнаў людзей у сьвеце маюць крытычную патрэбу ў дапамозе і абароне.

Камэнтатары чакаюць, што прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, які прымае саміт, выдзеліць унёсак сваёй краіны, якая займаецца лёсам каля 2,7 мільёна ўцекачоў з зоны сырыйскага канфлікту.

XS
SM
MD
LG