Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя пераможцы Канскага кінафэстывалю


Палац, дзе адбываўся кінафэстываль

Палац, дзе адбываўся кінафэстываль

Фільм брытанскага рэжысэра Кэна Лоўча «Я, Дэніэл Блэйк», атрымаў «Залатую пальмавую галінку» кінафэстывалю ў Канах.

Драма «Я, Дэніэл Блэйк» распавядае аб цесляры зь Ньюкаслу, які пасля інфаркту ня можа працаваць і спрабуе дамагчыся дапамогі ад дзяржавы.

Журы ўзнагародзіла іранскі фільм Асгара Фархадзі «Гандляр» прызам за лепшы сцэнар, а таксама прызнала Шахаба Хасэйні, які сыграў у ім, лепшым акторам.

Прыз лепшай акторцы быў прысуджаны філіпінцы Жаклін Хасэ за ролю ў фільме яе суайчынніка Брыльянтэ Мэндосы «Ma ’Rosa».

Гран-пры фэстывалю атрымаў фільм канадзкага рэжысёра Ксаўье Доляна «Гэта проста канец свету» (Juste la Fin du Monde).

XS
SM
MD
LG