Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У конкурсе сёлетніх Канаў — Альмадовар, Вэрхувэн, Джармуш і браты Дардэны 


Амэрыканская акторка Блэйк Лайвлі і рэжысэр Вудзі Ален у Канах 11 траўня 2016 году
Амэрыканская акторка Блэйк Лайвлі і рэжысэр Вудзі Ален у Канах 11 траўня 2016 году

Увечары 11 траўня ў францускіх Канах адбудзецца цырымонія адкрыцьця 69-га міжнароднага кінафэстывалю. Фэстываль адкрые фільм амэрыканскага рэжысэра Вудзі Алена «Café society».

Канскі фэстываль традыцыйна — найбуйнейшая падзея ў сьвеце кіно як для прафэсіяналаў кінабізнэсу — актораў, рэжысэраў і прадусараў — гэтак і для кінааматараў. Штогод у Каны на час фэстывалю зьяжджаюцца гледачы з розных краін сьвету.

Сярод ўдзельнікаў конкурснай праграмы фэстывалю сёлета шмат «зорных» рэжысэраў. Да прыкладу, карэец Пак Чхан Ук, аўтар нашумелай трылёгіі пра помсту, прадстаўляе фільм «Мадмуазэль». У конкурсе фільм «Патэрсан» амэрыканца Джыма Джармуша, «Хульета» Пэдра Альмадовара, «Невядомая» бэльгійцаў Жана-П’ера і Люка Дардэна, а завершыць праграму стужка «Яна» Пола Вэрхувэна.

22 траўня журы абвесьціць сьпіс прызэраў. Сёлета ўпершыню на закрыцьцё фэстывалю ня будзе адмысловага фільма — замест яго пакажуць стужку, якая атрымае галоўны канскі прыз — Залатую пальмавую галіну.

Залатая пальмавая галіна — галоўны прыз фэстывалю.
Залатая пальмавая галіна — галоўны прыз фэстывалю.

У межах фэстывалю таксама пакажуць два кароткамэтражныя фільмы беларусаў. Фільм «Адной крыві» («The same blood») беларускага рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава ўжо пасьпеў атрымаць галоўны прыз Венскага кінафэстывалю Lets CEE, прыз за найлепшы сцэнар фэстывалю Real Teal Film Festival у ЗША, найлепшы дэбют румынскага фэстывалю Alternative, а таксама галоўны прыз і прыз глядацкіх сымпатыяў фэстывалю Bulbamovie. На фэстывалі таксама пакажуць фільм беларускі Ксеніі Ёрш «Love in Porn» пра людзей, якія працуюць у порнаіндустрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG