Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі ўрбаністычны форум. Выпрабаваньне дажджом


Удзельнікі конкурсу па лэнд-арце – пленэры па стварэньні аб’ектаў з прыродных матэрыялаў
Удзельнікі конкурсу па лэнд-арце – пленэры па стварэньні аб’ектаў з прыродных матэрыялаў

Урбаністычны форум «Прастора» праходзіў у абласным цэнтры ўпершыню. Пяць пляцовак для наведнікаў былі абсталяваныя ў парку імя Фрунзэ. Адзінае, што арганізатарам улічыць не ўдалося — гэта травеньская залева, якая працягвалася амаль двое сутак.

Анёлак з лазы
Анёлак з лазы

Арганізатарам таксама давялося нялёгка, без парасона — нікуды. Непагадзь і стала асноўнай прычынай таго, што гледачоў у парку амаль не было, а ўдзельнікі працавалі ў плашчах-дажджавіках, гумавых ботах і пад парасонамі.

Павук-«утылізатар»: унутры яго — смецьце, сабранае ў парку падчас прыборкі.
Павук-«утылізатар»: унутры яго — смецьце, сабранае ў парку падчас прыборкі.

Спаборніцтвы па арт-дэндзе, якія былі прадугледжаны на тэрыторыі парку, прайшлі амаль што без глядацкай падтрымкі. Не рызыкуючы змокнуць ушчэнт, наведнікі зьбіраліся хіба на тых імпрэзах, якія праходзілі пад дахам. Напрыклад, на выставе праектаў паркавай мэблі.

Праект дызайн паркавай мэблі
Праект дызайн паркавай мэблі

У рэальнасьці паркавая мэбля заставалася незапатрабаванай Самым папулярным у прамоклых наведнікаў стаўся павільён, дзе дэгуставалі стравы з экалягічна-чыстай прадукцыі. Удзельнікамі праекту «Іншая ежа» былі суполкі аматараў здаровага харчаваньня, кухары — прыхільнікі вэгетарыянства, а таксама жыхары «Паселішча родавых маёнткаў «Звон-гара», якое месьціцца недалёка ад Віцебска.

«Звон-гары» рэклямуюць свае заняткі і лад жыцьця Паселішча ўтварылася, калі група аднадумцаў вырашыла пераехаць у закінутую вёску Гара і весьці там гаспадарку паводле даўніх славянскіх традыцый. На маркет «Іншая ежа» са «Звон-гары» прывезьлі мёд, выраблены пры дапамозе самаручна зробленага прэсу алей, гарбату з зёлкамі і квас, а таксама халву, якая гатуецца без цукру і «зялёныя кактэйлі», якія гатуюцца з разнастайных травяных збораў.

Гаспадыня частуе «зялёным кактэйлем» зь дзікаросаў
Гаспадыня частуе «зялёным кактэйлем» зь дзікаросаў

Частка рэцэптаў — старажытнабеларускія. Да прыкладу, хлеб, рэцэпт якога перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне напрацягу ўжо двух стагодзьдзяў.

Квас са «Звон-гары» могуць замаўляць і жыхары Віцебску, 1,5 літра каштуе 50 тысяч
Квас са «Звон-гары» могуць замаўляць і жыхары Віцебску, 1,5 літра каштуе 50 тысяч

Некаторыя імпрэзы ўрбаністычнага форуму «Прастора» давялося адмяніць прах неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Аднак першая імпрэза такога кшталту, якая праводзілася па ініцыятыве культурна-асьветніцкага «Цэнру ўрбаністычных праектаў і ініцыятываў «Прастора» і Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва, выпрабаваньне залевай усё-ткі вытрымала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG