Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор просіць пакараць экс-сэнатарку Шарэйку 2,5 гадамі турмы


Ганна Шарэйка падчас аднаго зь мінулых судовых паседжаньняў
Ганна Шарэйка падчас аднаго зь мінулых судовых паседжаньняў

У судовых дэбатах пракурор адмовіўся ад часткі абвінавачаньняў Ганны Шарэйкі.

Для былой дырэктаркі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі пракурор Аляксей Мяцельскі запрасіў 2,5 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штраф 150 базавых велічынь.

Пры гэтым пракурор адмовіўся ад абвінавачаньня ў нанясеньні вялікай матэрыяльнай шкоды разам з групай, а пакінуў толькі нанясеньне шкоды дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам праз правядзеньне тэндэраў з парушэньнем закону.

Такое ж пакараньне прапанавана грамадзяніну Літвы Вальдэмарасу Норкусу. Іншым 5 абвінавачаным пракурор просіць ад 2 гадоў пазбаўленьня волі да 2 гадоў абмежаваньня волі. Абаронцы не выключаюць, што калі суд пагадзіцца з пракурорам, ужо ўлетку Ганна Шарэйка выйдзе на волю. Яна была арыштаваная ў жніўні 2014 году. Назіральнікі параўноўваюць меркаваны вынік справы Шарэйкі са справай гендырэктара «Барысаўдрэў» Уладзімера Мальцава, зь якога таксама ў выніку зьнялі абвінавачаньне ў матэрыяльнай шкодзе прадпрыемству і праз паўгода пасьля суду вызвалілі. У клетцы, дзе трымаюць падчас суду Шарэйку, Норкуса і яшчэ 3 падсудных, пасьля выступу пракурора было радаснае ажыўленьне. Цяпер да выступу ў спрэчках рыхтуюцца адвакаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG