Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі канцэрт Vinsent’а не адбудзецца: клюб ня можа


Грошы за квіткі вернуць. Ці будзе наступная спроба правесьці канцэрт, невядома.

Канцэрт беларускага рэпэра Vinsent’а, заплянаваны на 22 траўня ў менскім клюбе «ILI» ў межах акцыі «Жывы Тузін», не адбудзецца з прычын, незалежных ад арганізатараў. Як паведамляюць Свабодзе арганізатары, клюб заявіў, што ня можа правесьці мерапрыемства. Чаму ня можа, клюб не патлумачыў. Ці будуць наступныя спробы зладзіць канцэрт выканаўцы ў Менску, пакуль невядома. Арганізатары выбачаюцца за нязручнасьці.

Грошы за квіткі можна вярнуць у бары клюбу «ILI» штодзень з 14 да 23 гадзіны цягам бягучага тыдня. У выпадку аплаты онлайн грошы вернуцца на картку да канца тыдня. Пры ўзьнікненьні пытаньняў можна зьвяртацца па тэлефоне +375 (29) 687-20-93.

Сёлета Vinsent ужо выступаў у шэрагу беларускіх гарадоў, у канцы сьнежня мінулага году прэзэнтаваў у Менску новы альбом «Vir», у якім, па словах музыкі, амаль няма сацыяльных песень — альбом «больш пра нейкія вечныя тэмы».

XS
SM
MD
LG