Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейцы раздушылі тону клубніцаў, якія везьлі празь Беларусь. Астатнія вярнулі


Рассельгаснагляд не прапусьціў зь Беларусі 35 тон заражаных клубніц, паведамляе БелаПАН.

У выніку каранціннага фітасанітарнага кантролю ў пункце «Красная Горка» на беларуска-расійскай мяжы было ўстаноўлена, што ягады заражаныя каліфарнійскім трыпсам. Прадукцыя, якая паходзіла з Кот-д’Івуару, Сьера-Леонэ і Сэрбіі, суправаджалася рээкспартнымі фітасанітарнымі сэртыфікатамі беларускай каранціннай інспэкцыі.

Экспарцёрамі трускалкі былі беларускія РУП «Белмытнясэрвіс» і ТАА «Транспетралбалтык». Рассельгаснагляд вырашыў тону прадукцыі зьнішчыць, а астанія вярнуць. У Беларусь накіравалі ліст з просьбай ўзмацніць фітасанітарны кантроль.

Каліфарнійскі (або заходні, або кветкавы) трыпс належыць да шэрагу вельмі небясьпечных шкоднікаў кветак і расьлін. Насякомыя гэтыя вельмі малыя — да 1 мм. Цяпер сустракаюцца паўсюль, бо разьвезеныя дзякуючы гандлю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG