Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыю Сталярову, які залез на вежавы кран, выплацілі частку грошай


Дзьмітры Сталяроў

Дзьмітры Сталяроў

Дзьмітры Сталяроў, які залез на вежавы кран у Менску, каб яму выплацілі заробак, часткова дасягнуў сваёй мэты. Створаная сьледчая група, якая правярае фірмы, дзе маглі падманваць рабочых, а ААТ «Дзьвенскбуд», якое прайграла Сталярову суд, пералічыла на яго рахунак каля 40 мільёнаў рублёў.

«Праўда, зьняць іх я пакуль не магу. Спачатку з рахунку вылічаць грошы ў фонд сацабароны і на падаткі», — удакладняе Сталяроў.

Дзьмітры падлічыў, што за некалькі гадоў працы будаўніком ён недаатрымаў ад розных працадаўцаў блізу 200 мільёнаў. Мужчына лічыць, што праблема сыстэмная. Начальства з будаўнічых фірмаў выкарыстоўвае шэраг хітрыкаў, каб у разы зьмяншаць заробкі рабочым ці ўвогуле іх не плаціць. Калі праца выконваецца, рабочым часта кажуць, што яна зробленая няякасна альбо быў перарасход матэрыялаў. Усё гэта вылічваецца з заробкаў, і застаецца мізер. Аднак па дакумэнтах сытуацыя выглядае больш-менш абгрунтавана. Рабочыя часта ня цямяць у юрыдычных нюансах і ня ўмеюць правільна падпісваць паперы, тлумачыць Сталяроў.

У інтэрвію Эўрарадыё Дзьмітры згадаў яшчэ шэраг арганізацый, дзе яго спроба зарабіць грошай была няўдалай.

XS
SM
MD
LG