Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: ў Менску затрымалі ўдзельнікаў «Крытычнай масы»


Сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» паведамляе, што ўвечары 29 красавіка былі затрыманыя ня менш за шасьцёра раварыстаў-удзельнікаў руху «Крытычная маса».

Каля 35 чалавек сабралася сёньня каля Опэрнага тэатру, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць аб правах раварыстаў на дарозе. Таксама на месцы збору былі заўважаныя каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і некалькі АМАПаўцаў. За падзеямі сачыў назіральнік ад Беларускага Хэльсынскага камітэту Кірыл Кожанаў, які ехаў па тратуары ў канцы калёны.

Каля стэлы канец калёны падрэзаў мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі некалькіх раварыстаў, у тым ліку і назіральніка БХК.

Паводле сайту «Вясны», магчыма затрымана большая колькасьць удзельнікаў «Крытычнай масы».

«Крытычная Маса» — сустрэча ў адным месцы значнай колькасьці раварыстаў з наступным арганізаваным рухам групы па горадзе. Першы сумесны заезд быў праведзены ў 1992 годзе ў Сан-Францыска. З таго часу рух стаў папулярным у больш чым 300 гарадах сьвету. Мэты «Крытычнай масы» — прасоўваньне ровара як транспарту, папулярызацыя здаровага ладу жыцьця, барацьба за правы раварыстаў на дарозе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG