Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяперашні прадстаўнік Расеі ў ААН Чуркін у 1986-м пераконваў Кангрэс ЗША, што Чарнобыль «пад кантролем»


Амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва UPI (United Press International)прыгадала сваё паведамленьне зь 1 траўня 1986 пра тагачасныя слуханьні па Чарнобыльскай аварыі ў адным з падкамітэтаў Кангрэсу ЗША, на якіх выступіў прадстаўнік расейскай амбасады ў Вашынгтоне Віталій Чуркін.

Цяперашні сталы прадстаўнік Расеі пры ААН у Нью-Ёрку, які ў 1986 годзе быў другім сакратаром амбасады ў Вашынгтоне, паводле паведамленьня UPI на большасьць пытаньняў амэрыканскіх сэнатараў адказваў «ня ведаю».

Тым ня менш Чуркін, які спасылаўся ня няведаньне ні тэхнічных дэталяў аварыі, ні таго, што савецкія ўлады паведамляюць сваім суседзям, заявіў: «Мы ня хочам хаваць ніякай інфармацыі, якая можа быць карыснай іншым краінам».

Чуркін адзначыў, што сытуацыя пасьля аварыі ў Чарнобылі знаходзіцца «пад кантролем», але даў зразумець, што пажар рэактара ўсё яшчэ не пагашаны. Чуркін падзякаваў ЗША за прапанову дапамогі пры ліквідацыі аварыі, але дадаў, што такая дапамога не патрэбная.

Чуркін таксама паўтарыў у Кангрэсе тагачаснае афіцыйнае паведамленьне савецкіх уладаў, што ў аварыі загінулі два чалавекі, а 18 чалавек — з агульнага ліку 197 чалавек, параненых пры выбуху рэактара — былі шпіталізаваныя ў сур’ёзным стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG