Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры пяці краінаў Захаду адпрэчваюць расейскую анэксію Крыму


Лідэры пяці вядучых краінаў Захаду заявілі, што адпрэчваюць расейскую акупацыю і спробу анэксіі Крыму. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэм’ер-міністар Італіі Матэа Рэнцы заявілі пра гэта пасьля завяршэньня сустрэчы ў замку Хэрэнхаўзэн у Гановэры.

Поўнае ажыцьцяўленьне менскіх пагадненьняў застаецца найважнейшай умовай далейшых адносінаў з Расеяй, гаворыцца ў заяве кіраўнікоў дзяржаў. Лідэры зноў заявілі, што санкцыі супраць Расеі будуць зьнятыя, калі менскія пагадненьні будуць выкананыя ў поўным аб’ёме.

Як паведамляе прэс-служба Белага дома, размова кіраўнікоў дзяржаў ахоплівала найбольш актуальныя пытаньні трансатлянтычных надзённых пытаньняў.

Лідэры прыйшлі да пагадненьня аб тым, што наступствы нелегальнай міграцыі ў Эўропу ствараюць сур’ёзную праблему, якую неабходна вырашаць комплексна і на ўстойлівай аснове, што адлюстроўвае каштоўнасьці, якія падзяляюць Эўропа і ЗША: маецца на ўвазе бягучая дзейнасьць НАТО і ЭЗ, а таксама намаганьні па ліквідацыі карэнных прычын уцёкаў і міграцыі.

У дачыненьні да барацьбы з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» лідэры віталі далейшы прагрэс антытэрарыстычнай кааліцыі ў Іраку і Сырыі і пацьвердзілі сваю поўную прыхільнасьць справе перамогі над тэрарыстычнай групоўкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG