Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША адправілі ў Сырыю 250 вайскоўцаў для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вырашыў накіраваць 250 вайскоўцаў у Сырыю, каб дапамагчы мясцовым сілам у барацьбе супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Як мяркуюць, гэты крок дазволіць істотна павялічыць ваенную прысутнасьць ЗША ў Сырыі, ахопленай грамадзянскай вайной. Пра рашэньне Абамы паведаміла 24 красавіка выданьне The Wall Street Journal.

Як пацьвердзілі амэрыканскія чыноўнікі, пра свае намеры Абама афіцыйна абвесьціць сёньня падчас выступу на сустрэчы ў Нямеччыне зь лідэрамі ЭЗ у рамках завяршэньня свайго двухдзённага візыту ў краіну і ўсяго 6-дзённага турнэ, падчас якога прэзыдэнт ЗША таксама наведаў Саудаўскую Арабію і Вялікабрытанію. Зь лідэрамі гэтых краінаў тэма процідзеяньня баевікам-ісламістам таксама была ў цэнтры ўвагі.

Каля 50 удзельнікаў спэцапэрацыяў ад ЗША ўжо працуюць у Сырыі. Колькі менавіта з 250 плянаваных ваенных будуць спэцназаўцамі, невядома. Невялікі міні-саміт Барак Абама сёньня правядзе разам з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы, прэм’ерам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам, а таксама Ангелай Мэркель пасьля таго, як зь нямецкім канцлерам пабывае на кірмашы ў Гановэры.

Чакаецца, што бакі абмяркуюць крызіс з уцекачамі ў Эўропе, рэфэрэндум Вялікабрытаніі адносна сяброўства ў ЭЗ, стрымліваньня агрэсіі Расеі і адно з асноўных пытаньняў — барацьбу з групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сырыі.

Групоўка «Ісламская дзяржава» кантралюе гарады Масул у Іраку і Рака ў Сырыі і стварае патэнцыйную пагрозу за мяжой. Групоўка ўзяла на сябе адказнасьць за тэракты ў Парыжы ў лістападзе і атакі ў Брусэлі ў сакавіку.

XS
SM
MD
LG