Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС 12 краін ЭЗ заклікалі надаць бязьвізавы рэжым Украіне


Кіраўнікі МЗС краін Паўночнай Эўропы, Прыбалтыкіі і Вышаградзкай групы заявілі пра неабходнасьць без прамаруджаньня даць права бязьвізавага ўезду ў ЭЗ грамадзянам Украіны і Грузіі.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў пасьля сустрэчы ў латвійскай Юрмале.

Міністры пацьвердзілі гатоўнасьць падтрымліваць рэалізацыю дагавораў аб асацыяцыі з Украінай Грузіяй і Малдовай, а таксама падкрэсьлілі неабходнасьць разьвіцьці супрацоўніцтва зь іншымі краінамі Усходняга партнэрства.

«Міністры адзначылі неабходнасьць без прамаруджаньня надаць бязьвізавы рэжым Грузіі і Украіне», — гаворыцца ў заяве.

У нарадзе міністраў замежных спраў прынялі ўдзел кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў 12 краін — Даніі, Ісьляндыі, Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Славаччыны, Польшчы і Вугоршчыны.

Як паведамлялася, Эўракамісія 20 красавіка абвясьціла аб падачы заканадаўчай прапановы па візавай лібэралізацыі для Ўкраіны.
Працэдура падрыхтоўкі і разгляду дакумэнта ў Эўрапарлямэнце займае ня менш як месяц. Пасьля ўхваленьня ў ЭП ён павінен быць зацьверджаны Радай ЭЗ.

Зыходзячы з гэтага графіка, рашэньне ўступіць у сілу толькі ўлетку, арыентыровачна — у ліпені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG