Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краснапольшчына: Чарнобыльскі паўраспад


Апошняя хата ў выселенай вёсцы Журавы Краснапольскага раёну.

Апошняя хата ў выселенай вёсцы Журавы Краснапольскага раёну.

Краснапольскі раён на Магілёўшчыне моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У відэарэпартажы Свабоды свае гісторыі расказваюць бацька і сын, якія засталіся ў выселенай вёсцы, сьвятар, які вярнуўся ў родныя мясьціны, школьніца, якая хоча зьехаць з раёну, ды іншыя жыхары Краснапольшчыны.

Дзьве траціны тэрыторыі Беларусі пасьля Чарнобылю ў той ці іншай ступені былі заражаныя цэзіем-137. Пэрыяд паўраспаду гэтага элемэнта больш за трыццаць гадоў — у чэрвені 2016 году колькасьць радыеактыўных часьцінак мае зьменшыцца напалову ад часу аварыі. Празь дзесяцігодзьдзі пасьля катастрофы радыяцыя па-ранейшаму ўплывае на жыцьцё людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG