Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыі БХД адмовілі ў рэгістрацыі шосты раз


18 красавіка Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Міністэрствам юстыцыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Разам з грамадзкімі арганізацыямі агульная колькасьць адмоў у спробе легалізацыі хрысьціянскіх дэмакратаў у Беларусі ўжо перакрочыла другі дзясятак, паведамляе прэс-служба БХД.

Паводле адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, адмова ў рэгістрацыі партыі была абсалютна прадказальная:

«БХД працягвае сваю дзейнасьць. Відаць, толькі пры зьмене ўлады ў Беларусі хрысьціянскія дэмакраты ў краіне будуць зарэгістраваныя», — заявіў Садоўскі.

XS
SM
MD
LG