Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва будзе дапамагаць Беларусі ўступіць у СГА


Літва будзе актыўна абараняць Беларусь у органах Эўразьвязу, спрабуючы такім чынам дапамагчы суседцы вярнуцца ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА), адзначыў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Раймундас Каробліс.

Ён сказаў, што Літва гатовая кансультаваць Беларусь і даць ёй тэхнічную дапамогу ў працэсе ўступленьня, а таксама дапамагчы ў рэалізацыі рэформаў, неабходных для сяброўства ў СГА. Аднак ён дадаў, што ніякіх просьбаў аб дапамозе Літва пакуль не атрымала.

«Эўракамісія і Літва станоўча ацэньваюць ініцыятывы Беларусі па аднаўленьні працэсу ўступленьня ў СГА, які ў сувязі з палітычнымі санкцыямі ў дачыненьні да краіны быў цалкам спынены. З адменай санкцыяў узьнікае магчымасьць працягу працэсу ўступленьня. Аднак Эўракамісія і іншыя асноўныя краіны СГА прытрымліваюцца пазыцыі, згодна зь якой перш за ўсё Беларусь павінна выканаць неабходнае для сяброўства хатняе заданьне», — сказаў Каробліс.

Ён таксама адзначыў, што цяпер гаворка ідзе толькі пра аднаўленьне перамоваў аб уступленьні Беларусі ў СГА, таму нельга прагназаваць, як надоўга гэта працэс зацягнецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG