Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разгледзіць магчымасьць перадаць чатырох украінскіх вязьняў Украіне, у тым ліку Сянцова


Алег Сянцоў і Аляксандар Кольчанка
Алег Сянцоў і Аляксандар Кольчанка

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі прадставіць Міністэрству юстыцыі прапановы аб перадачы чатырох асуджаных у РФ украінцаў Кіеву для далейшага адбыцьця пакараньня на радзіме, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Мінюсту РФ.

«Мінюст Расеі накіраваў у ФСВП даручэньні падрыхтаваць неабходныя дакумэнты для вырашэньня пытаньня перадачы асуджаных А.Кольчанкі, Г.Афанасьева, А.Сянцова і Ю.Салашэнкі, а таксама праверыць наяўнасьць або адсутнасьць падстаў, якія перашкаджаюць гэтай перадачы», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы, якое паступіла на запыт «Інтэрфаксу».

У ім адзначаецца, што Мінюст Украіны быў праінфармаваны пра гэта ў той жа дзень.

«Пры паступленьні ў Мінюст Расеі дакумэнты будуць правераны на адпаведнасьць палажэньням Канвэнцыі аб перадачы асуджаных асоб 1983 году, i пры адсутнасьцi падстаў, якія перашкаджаюць перадачы асуджаных, будуць накіраваныя ўкраінскаму боку», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У Мінюсьце падкрэсьлілі, што канчатковае рашэньне па пытаньні перадачы асуджаных расейскімі судамі грамадзян у дзяржавы іх грамадзянства для адбыцьця пакараньня прымаюць фэдэральныя суды РФ.

Крымскага рэжысэра Алега Сянцова абвінавацілі ў тэрарызьме і прысудзілі да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Сянцоў не прызнаў віну і назваў справу сфабрыкаванай. Разам зь ім на 10 гадоў асудзілі Аляксандра Кольчанку і на 7 гадоў Генадзя Афанасьева.

Юрыя Салашэнку Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да 6 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы на карысьць Украіны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG