Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: большасьць наркотыкаў трапляе ў Беларусь з Расеі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь робіць значныя посьпехі ў барацьбе з наркатрафікам, але расслабляцца рана: разам з транзытам, які праходзіць праз нашу краіну, у Беларусь трапляе шмат наркотыкаў з Расеі.

Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе на тэму процідзеяньня незаконнаму абароту наркотыкаў, перадае БЕЛТА.

«У нашай краіне, як ні ў якай іншай дзяржаве, створана дакладная сыстэма, якая вызначае ня толькі галаўное ведамства, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў на гэтым напрамку. Настойлівасьць і сыстэмныя рашэньні ў сфэры процідзеяньня распаўсюджваньню наркотыкаў сапраўды дазволілі пераламіць сытуацыю на найбольш пагрозьлівых напрамках. Гэта выбіла ў наркадзялкоў глебу з-пад ног у пытаньнях вырабу зельля, у прыватнасьці з насеньня маку. Пастаўлены заслон распаўсюду спайсаў, што ўратавала не адно маладое жыцьцё», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён сказаў, што наркапагроза застаецца для Беларусі актуальнай.

«Мы заўсёды ганарымся тым, што наша краіна транзытная, мы атрымліваем ад гэтага пэўныя выгады. Але ў той жа час ёсьць велізарны нэгатыў, і ён, на жаль, павялічваецца, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што больш за ўсё наркотыкаў у Беларусь паступае з тэрыторыі Расеі.

«Мы гэта ня проста фіксуем, а канфіскоўваем адпаведнае зельле ў наркаманаў і выразна разумеем, адкуль усё гэта», — сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG