Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Пуцін хелло»: у Піцеры патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Пуціна


Ілюстрацыйнае фота. Аналягічныя пікеты ў Маскве, 4 красавіка 2016 году

Ілюстрацыйнае фота. Аналягічныя пікеты ў Маскве, 4 красавіка 2016 году

У цэнтры Санкт-Пецярбурга прайшла акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з-за скандалу з панамскімі афшорамі.

Акцыю правялі сябры моладзевага руху «Вясна». Пратэстоўцы выказвалі свае патрабаваньні ў адзіночных пікетах, не выкарыстоўвалі сымболікі і сьцягоў і выкарыстоўвалі эзопаву мову.

На іх плякатах было напісана «Пуцін хелло», «Слова дня: Адстаўка», «Вазьму ўрокі гульні на віялянчэлі тэрмінова», у баку на лавачцы ляжаў плякат «Расея бяз Пуціна», паведамляе ВВС.

Некаторыя апранулі футболкі зь перакрэсьленай выявай прэзыдэнта Расеі і з надпісам «Пуціну ня трэба часу, яму патрэбен тэрмін».

Дадзеныя пікетоўцаў тут жа перапісвала паліцыя.

Калі пікетоўцы паднялі ўверх пустыя аркушы замест плякатаў, паліцыя папярэдзіла, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі будуць затрыманьні.

XS
SM
MD
LG