Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Расея хоча абмяняць Саўчанку на гандляра зброяй і наркадылера


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Расейскія ўлады вядуць кансультацыі пра абмен асуджанай у Расеі ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі на групу расейцаў, у тым ліку Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнка, якія адбываюць пакараньне ў ЗША. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Расейскі бок прапанаваў сьпіс сваіх суграмадзянаў, у абмен на выдачу якіх гатовы вызваліць украінку. Ёсьць сярод іх і расейцы, дзейнасьць якіх звычайна не афішуецца, — сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фэйгін заявіў агенцтву, што ня мае інфармацыі пра падобныя кансультацыі, але быў бы рады такому зыходу. Паводле яго слоў, яму ўсё роўна, на каго абмяняюць Саўчанку, паколькі вызваліць яе законнымі шляхамі «абсалютна і цалкам немагчыма».

Між тым прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў напярэдадні, што пакуль ніякіх рашэньняў адносна магчымага абмену Саўчанкі не прымалася.

Віктар Бут — расейскі грамадзянін, асуджаны ў ЗША на 25 гадоў турмы за гандаль зброяй і падтрымку тэрарызму.

Канстанцін Ярашэнка — расейскі лётчык, асуджаны ў ЗША на 20 гадоў турмы за перавозку наркотыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG