Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Пуціна назваў абмен Саўчанкі «тэарэтычна магчымым»


Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Іваноў назваў «тэарэтычна магчымым» абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі пры поўным выкананьні расейскага заканадаўства.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што рашэньне аб гэтым можа прыняць толькі прэзыдэнт Расіі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Іваноў таксама адзначыў, што пытаньне аб вызваленьні Надзеі Саўчанкі «не мае ні найменшага дачыненьня» да Менскіх пагадненьняў, бо Расія «ня ёсьць бокам канфлікту».

Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці ў аўторак прысудзіў Надзеі Саўчанцы 22 гады калёніі агульнага рэжыму, прызнаўшы яе вінаватай у дачыненьні да забойства двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году. Паводле абвінавачаньня ў незаконным перасячэньні расейскай мяжы ёй прызначаны штраф памерам 30 тысяч рублёў. Саўчанка прысуд не прызнае.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў працэс па справе Саўчанкі «ганебным судзілішчам». Ён паведаміў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раней абяцаў вярнуць асуджаную на радзіму, падкрэсьліўшы, што ўзамен Кіеў гатовы перадаць двух расейскіх вайскоўцаў, «затрыманых за ўдзел ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG