Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Рак ня хоча беларускай мовы: «Не дазваляю»


У судзе Цэнтральнага раёну Менску адзін судзьдзя пагадзіўся весьці працэс па-беларуску, другая — забараніла.

Сёньня ў Цэнтральным раённым судзе Менску праходзяць працэсы над удзельнікамі пікетаў каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі, асуджанай у Расеі на 22 гады турмы.

На лаўцы падсудных каля 10 чалавек.

Калі пачалі судзіць барда Зьмітра Захарэвіча, ён хадайнічаў, каб працэс вёўся па-беларуску, але судзьдзя Тацяна Рак хадайніцтва не задаволіла.

З перапытваньняў судзьдзі стала зразумела, што яна ня ўсё разумее па-беларуску, але два словы на роднай мове Захарэвічу сказала: «Не дазваляю». Зьміцер Захарэвіч ня лічыць сябе вінаватым, хаця не адмаўляе, што браў удзел у пікеце ў абарону Саўчанкі.

Раней актывіст Яўген Батура, якога пачалі судзіць сярод першых, заявіў суду, што 9 сакавіка скарыстаўся сваім правам на вольнае выказваньне меркаваньняў, а таксама яго натхнілі словы Сьвятланы Алексіевіч, якая падтрымала Саўчанку. Адметна, што судзьдзя Іван Майсейчык, які судзіць Яўгена Батуру, на патрабаваньне актывіста правёў працэс цалкам па-беларуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG