Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск, судовы канвэер за акцыю салідарнасьці з Саўчанкай 9 сакавіка

У Цэнтральным раённым судзе Менску аднавіліся суды за пікеты салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, засуджанай у Расеі на 22 гады турмы.


16:12 25.3.2016

Два міліцыянты сталі сьведкамі адразу на 7 працэсах

25 сакавіка ў Цэнтральным судзе Менску міліцыянты Ігар Дземʼянюк і Сяргей Калюбка сьведчылі супроць удзельнікаў пікету салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай, які прайшоў каля расейскай амбасады 9 сакавіка.

«Працэсы над сямю ўдзельнікамі акцыі пачаліся а 10 гадзіне раніцы, адначасова праходзіла па два ці нават тры працэсы. Да 12 гадзіны суды скончыліся, а гэтыя два сьведкі пасьпелі выступіць на ўсіх сямі працэсах», — паведамілі Свабодзе актывісты.

Паводле праваабаронцаў, зь сямі працэсаў сама меней тры засьведчылі, што пратаколы на ўдзельнікаў пікету 9 сакавіка былі складзеныя з грубымі памылкамі, а то і проста сфальшаваныя.

12:49 25.3.2016

Уладзімер Шыпіла аштрафаваны на 20 базавых велічынь (4 200 000 рублёў), Галіна Лукашэвіч атрымала найменшы за сёньня штраф — 10 базавых (2 100 000 рублёў).

12:45 25.3.2016

Натальля Саматыя аштрафаваная на 15 базавых

«Я ўсё роўна павіншавала судзьдзю з 25 сакавіка, і ён мяне таксама», — сказала Натальля.

12:44 25.3.2016

Яшчэ адзін «пракол» міліцыі

Судзьдзя А.Дзянкевіч мусіў адправіць на дапрацоўку справу Сяргея Пальчэўскага, які паводле суду браў удзел у пікеце 9 сакавіка. Той настойваў, што ўвогуле ня быў тады на пікеце, а фатаздымак, на які спасылаюцца міліцыянты, не ягоны.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG