Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы расейскімі войскамі ў Сырыі прызнаў удзел спэцназу ў баявых дзеяньнях


Першы намесьнік камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі РФ генэрал-палкоўнік Аляксандр Дворнікаў даў інтэрвію «Российской газете», у якім распавёў аб наземнай часткі апэрацыі расейскіх войскаў у Сырыі. Ён прызнаў, што дарадцы дзейнічаюць у падразьдзяленьнях сырыйскага войска «аж да тактычнага зьвяна», а сілы спэцыяльных апэрацыяў займаюцца «давыведкай».

Па словах генэрал-палкоўніка, які камандаваў расейскай вайсковай групоўкай ў Сырыі, сытуацыю ў вайне ўдалося пераламаць выключна дзякуючы сыстэме ваенных дарадцаў, якія рыхтавалі падразьдзяленьні ўрадавых войскаў, дапамагалі курдам і «іншым патрыятычным арганізацыям». Камандуючы падкрэсьліў, што «нашы дарадцы прымалі самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы баявых дзеяньняў».

«Ня буду хаваць, што на тэрыторыі Сырыі дзейнічаюць і падразьдзяленьні нашых сілаў спэцыяльных апэрацый. Яны выконваюць давыведку аб’ектаў для удараў расейскай авіяцыі, займаюцца навядзеньнем самалётаў на аб’екты ў аддаленых раёнах, вырашаюць іншыя спэцыяльныя задачы», — сказаў Дворнікаў, пры гэтым дадаўшы, што ў Сырыі дзейнічаюць аналягічныя падразьдзяленьні ЗША і іншых краін кааліцыі.

Ня буду хаваць, што на тэрыторыі Сырыі дзейнічаюць і падразьдзяленьні нашых сілаў спэцыяльных апэрацый

«Нашы ваенныя дарадцы працавалі і працуюць на ўсіх узроўнях, у тым ліку на тактычным. Гэтыя афіцэры аказваюць дапамогу сырыйскім калегам у плянаваньні і вядзеньні баявых дзеяньняў супраць тэрарыстаў, а таксама ў засвойваньні расейскай ваеннай тэхнікі», — распавёў генэрал-палкоўнік.

Расея пастаўляла сырыйскаму войску сучасныя ўзбраеньні і ваенную тэхніку. «Гэта артылерыйскія сыстэмы, сродкі сувязі, выведкі і гэтак далей», — пералічыў камандуючы расейскай вайсковай групоўкай.

XS
SM
MD
LG