Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: сыход Расеі з Сырыі не адаб’ецца на рэжыме санкцыяў


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

ЗША ня маюць намеру адмяняць або аслабляць санкцыі супраць Расеі пасьля вываду часткі расейскага кантынгенту з Сырыі.

Вывад часткі расейскага кантынгенту з Сырыі не пацягне за сабой адмены або паслабленьня амэрыканскіх санкцыяў супраць расейскіх карпарацыяў і грамадзянаў, заявіла памочнік дзяржаўнага сакратара па эўрапейскіх і эўразійскіх справах Вікторыя Нуланд.

Выступаючы на наступны дзень пасьля нечаканага абвяшчэньня Крамля аб намеры вывесьці з Сырыі большую частку свайго кантынгенту, Нуланд падкрэсьліла, што з амэрыканскага пункту гледжаньня, крызіс у Сырыі і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны не ўзаемазьвязаныя:

«Мы будзем прымаць рашэньні па Ўкраіне, зыходзячы з таго, што адбываецца ва Ўкраіне. Як вядома, санкцыі ўвязаныя менавіта з Украінай. Таму, з нашага пункту гледжаньня, усё, што адбываецца ў Сырыі, ня будзе адбівацца на нашых рашэньнях адносна Ўкраіны», — заявіла Вікторыя Нуланд.

Амбасадар Украіны Валер Чалы ў інтэрвію часопісу Foreign Policy вітаў ясную заяву аб пазыцыі Злучаных Штатаў у дачыненьні да расейска-ўкраінскага канфлікту:

«Я ўдзячны Вікторыі Нуланд за выказваньне цьвёрдай падтрымкі Ўкраіны Злучанымі Штатамі».

Ён таксама выказаў асьцярогі з нагоды таго, што наступным крокам Расеі можа быць перакіданьне часткі расейскіх войскаў з Сырыі ва Ўкраіну.

Падчас брыфінгу ў аўторак прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст пацьвердзіў зьвесткі аб тым, што Расея пачала вывад свайго кантынгенту з Сырыі. Аднак, паводле Пэнтагону, толькі некалькі расейскіх самалётаў пакінулі Сырыю, што нельга назваць вывадам «вялікай часткі ваеннага кантынгенту». Прэс-сакратар Белага дому зрабіў акцэнт на тым, што пакуль рана судзіць, як гэты крок Масквы адаб’ецца на сытуацыі ў Сырыі і вакол яе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG