Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа адкласьці бязьвізавы рэжым з Украінай праз карупцыю


Эўрапейская камісія выказала гатоўнасьць прапанаваць бязьвізавы рэжым Грузіі, але, магчыма, пакуль ня будзе прапаноўваць падобны ж рэжым Украіне.

У Брусэлі выказалі сумнеў у тым, што Ўкраіна цалкам выканала патрабаваньні па барацьбе з карупцыяй.

У сьнежні 2015 году Эўрапейская камісія заявіла, што і Грузія, і Ўкраіна выканала ўмовы, якія дазволілі б даць іх грамадзянам права на бязьвізавае перамяшчэньне ў межах Шэнгенскай зоны. Адначасова, камісія заявіла, што накіруе свае рэкамэндацыі дзяржавам Эўрапейскага зьвязу і Эўрапейскаму парлямэнту ў пачатку 2016 году.

Разам з тым, прадстаўнік Эўразьвязу, які пажадаў не называць сябе, у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода ў Брусэлі, выказаў сумневы ў «дастатковым» ўжываньні украінскімі ўладамі мераў па барацьбе з карупцыяй. Таму, па словах прадстаўніка ЭЗ, пытаньне пра бязьвізавы рэжым для Ўкраіны ня варта было б разглядаць адначасова з аналягічным пытаньнем для Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG