Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ганьба! Пайшлі прэч!» — міліцыі не далі затрымаць лідэраў акцыі прадпрымальнікаў


Пасьля некалькіх няўдалых спробаў затрымаць лідэраў мітынгу прадпрымальнікаў міліцыя вырашыла сысьці ў двары.

Перад гэтым супрацоўнікі МУС зрабілі некалькі спробаў выціснуць Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Макаева, якія выступаюць на мітынгу з мэгафонамі. Удзельнікі мітынгу стварылі шчыльны ланцуг і не пусьцілі міліцыянтаў. Анатоль Лябедзька заклікаў прадпрымальнікаў не баяцца і не сыходзіць з плошчы. Людзі скандуюць «Ганьба! Пайшлі прэч!».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG