Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок: Час прыйшоў! Я прыяжджаю з рэвалюцыйным творчым пасылам


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Лідэр гурту BRUTTO даў інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время», у якім распавёў чаму едзе ў Беларусь.

«Я такі ж патрыёт, як які-небудзь бээрэсамвец» — кажа Міхалок.

Глядзіце урывак з інтэрвію:

Канцэрт Brutto хочуць правесьці на 15-тысячнай «Менск-Арэне» ў траўні 2016 году. На гэтай пляцоўцы Міхалок яшчэ не выступаў, хоць зьбіраў зь «Ляпісамі» аналягічную па памеры «Сімэнс-Арэну» ў Вільні, а ў Менску набіраў поўны Палац спорту.

Як заяўляў Сяргей Міхалок у ранейшым відэазвароце, ён згодны на любую дату і любы час, хоць на поўнач панядзелка, хоць на 10 раніцы серады, а ўсе выручаныя з канцэрту грошы аддаць на менскія Дом міласэрнасьці і Дом інвалідаў.

Поўнае інтэрвію:

Цяперашні гурт Сяргея Міхалка Brutto яшчэ ні разу не выступаў у Беларусі. Апошні раз у Менску, а дакладней, у Сілічах пад Менскам Міхалок у складзе «Ляпісаў» выступаў летам 2010 году. Пасьля таго як Міхалок выступіў супраць разгону мірнай дэманстрацыі на выбарах-2010, а потым рэзка выказаўся супраць Лукашэнкі, канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкі» ў Беларусі пачалі зрываць, а самому Міхалку пагражаць крымінальнай справай. У выніку ён з гуртам перабраўся ў Расею, затым ва Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG