Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра культавай групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» прадусар гурту Яўген Калмыкоў:

«Я ня ведаю, па якім артыкуле яе завялі, але ведаю, што Міхалку прыйшла позва. Яго ж дома няма, бо ён за мяжой на гастролях. Сам Сяргей ня хоча даваць на гэтую тэму ніякіх камэнтароў».

У пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску адмовіліся камэнтаваць, ці сапраўды завялі на Міхалка нейкую справу.

Паводле сайту «Беларускі партызан», супраць Сяргея Міхалка ў Беларусі заведзеная справа наконт абразы Лукашэнкі. Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрвію, у адным зь якіх заявіў пра дзейнага кіраўніка Беларусі:

«Ніякі ён не прэзыдэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя брыгады“ і зладзіў генацыд беларускага народу. Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду. Але такія злачынцы, як Лукашэнка, не пакідаюць сьведак сваіх злачынстваў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG