Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая карупцыйная справа: затрыманы намесьнік старшыні Менскага райвыканкаму


Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачата крымінальная справа ў дачыненьні да аднаго з намесьнікаў старшыні Менскага райвыканкаму. Чыноўнік затрыманы.

Яго падазраюць у злоўжываньні службовым становішчам (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу).

«Устаноўлена, што службовая асоба, адказваючы ў раёне за арганізацыю працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, учыніла злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. На працягу мінулага году кіраўнік, жадаючы пазьбегнуць матэрыяльных затрат пры будаўніцтве двух жылых дамоў на зямельных участках, аформленых на блізкіх сваякоў, сыстэматычна на бязвыплатнай аснове выкарыстоўваў будаўнічую тэхніку, матэрыялы, а таксама работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія курыраваў», — паведамляе прэс-служба СК.

Прозьвішча намесьніка старшыні Менскага райвыканкаму не паведамляецца. На сайце рэгіёну на дадзены момант можна знайсьці інфармацыю пра чатырох намесьнікаў кіраўніка райвыканкаму. Гэта Ірына Галавач, Ірына Савіцкая, Уладзімер Юргевіч і Ўладзімер Каралько.

У Менскім райвыканкаме адмовіліся пракамэнтаваць сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG