Высокі суд Англіі і Ўэльса прысудзіў былога расейскага сэнатара, заснавальніка збанкрутаванага «Межпромбанка» Сяргея Пугачова да двух гадоў зьняволеньня за непавагу да суду і выплаты 75 адсоткаў судовых выдаткаў пазоўнікаў. Сам Пугачоў уцёк ад ангельскага суду ў Францыю.
Як паведамляе ВВС, судзьдзя Роўз прызнала Сяргея Пугачова, якога прэса калісьці звала «банкірам Крамля», вінаватым па 12 пунктах, галоўныя з якіх — уцёкі ад суду ў Францыю насуперак забароне пакідаць Вялікую Брытанію, даваньне хлусьлівых паказаньняў і ўтойваньне ад суду свайго францускага пашпарту.
Сяргей Пугачоў пакінуў Расею па дыпляматычным пашпарце ў 2011 годзе. Спачатку жыў у Францыі, затым перабраўся ў Вялікабрытанію, дзе пражывала яго сям’я. У сьнежня 2013 г. Пугачоў быў абвешчаны ў міжнародны вышук Сьледчым камітэтам Расеі, які абвінавачвае яго ў растраце, махлярстве і прысваеньні 28 мільярдаў рублёў кліентаў заснаванага ім «Межпромбанка» і ў вывадзе гэтых грошай за мяжу.
На працягу многіх гадоў Сяргей Пугачоў быў блізкім сябрам Пуціна. Яны знаёмыя зь сярэдзіны 1990-х гадоў, часу працы Пуціна ў мэрыі Санкт-Пецярбургу.
Сяргей Пугачоў хаваецца ў Францыі.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1