Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлекампанія BBC паказала фільм «Таемнае багацьце Пуціна». ВІДЭА


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

У фільме гаворыцца пра дачыненьне расейскага прэзыдэнта да карупцыі.

Тэлебачаньне Бі-бі-сі ў панядзелак увечары ў папулярнай праграме «Панарама» паказала паўгадзінны дакумэнтальны фільм пад назвай «Таемнае багацьце Пуціна», у якім гаворыцца аб датычнасьці расейскага прэзыдэнта да карупцыі, сувязях з крымінальнымі элемэнтамі.

Расейскі прэзыдэнт названы ў гэтым фільме адным з найбагацейшых людзей сьвету, чый стыль жыцьця параўнальны з жыцьцём прынцаў Савудаўскай Арабіі. Вядучы «Панарамы» брытанскі журналіст назваў багацьце Пуціна «галоўным сакрэтам Расеі». У інтэрвію для фільма ўпершыню афіцыйна пра дачыненьне Ўладзімера Пуціна да карупцыйных схемаў заявіў прадстаўнік амэрыканскага ўраду Адам Шубін, які ўзначальвае ў міністэрстве фінансаў ЗША аддзел, якi загадвае санкцыямі. Ён адзначыў, што заробак расейскага прэзыдэнта прыкладна ў 110 тысяч даляраў у год не адлюстроўвае рэальнага багацьця, якім валодае Ўладзімер Пуцін, які па-майстэрску які хавае сваю маёмасьць.

Яго паўтарае ў фільме расейскі палітоляг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі, які паведаміў са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы, што маёмасьць Уладзімера Пуціна ацэньваецца ў 40 мільярдаў даляраў. Беглы экс-банкір Сяргей Пугачоў у інтэрвію вядучаму «Панарамы», спаслаўшыся на блізкія і даверлівыя ў мінулым адносіны з Пуціным, сьцьвярджае, што той, заняўшы пасаду прэзыдэнта, нібыта сказаў яму, што ён мае намер выйсьці ў адстаўку вельмі багатым чалавекам. У гэтым фільме да размовы пра багацьце Пуціна быў прыцягнуты яшчэ адзін былы расейскі бізнэсмэн Сяргей Калесьнікаў, які працаваў з Пуціным у мэрыі Санкт-Пецярбурга ў 80-я гады. Паводле яго слоў, ужо тады будучы прэзыдэнт РФ зьдзяйсьняў сумнеўныя ўгоды з удзелам крымінальных элемэнтаў.

Значнае месца ў фільме займае дэманстрацыя палацаў, яхт, угодзьдзяў, якія, па чутках, належаць Пуціну, а таксама аповяд пра сяброў Пуціна, якіх ён, на думку аўтараў фільма, узбагаціў: Ратэнбэрга, Цімчанка, Абрамовіча, Сечына, Мілера і іншых. Былы кіраўнік кампаніі «Судкомфлот» Зьміцер Скарга распавядае, што быў сьведкам перадачы Абрамовічам у дар Пуціну яхты коштам у 35 мільёнаў даляраў. Аднак у брытанскіх журналістаў і іх суразмоўцаў не заўсёды атрымліваецца дакумэнтальна пацьвердзіць сьцьвярджэньні пра казачныя багацьці Пуціна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG