Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг успрыманьня карупцыі 2015: Беларусь разам з Аргентынай і Кот д’Івуарам


Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала штогадовы індэкс успрыманьня карупцыі (Corruption Perception Index).

Беларусь заняла ў ім 107-е месца (летась — 119-е), разам з Аргентынай, Кот д’Івуарам, Эквадорам і Тога. Сёлета ў гэты сьпіс былі ўключаныя 168 краінаў сьвету.

У Індэксе ўспрыманьня карупцыі краінам сьвету даюцца адзнакі ад 0 (максымальна карумпаваная) да 100 (вольная ад карупцыі). Ідэальнай адзнакі не атрымала ніводная краіна, а дзьве траціны краінаў не набралі і 50 балаў. Тым ня менш, Transparency International адзначае, што лік краінаў, якія палепшылі свае індэксы за 2015 год, перавысіла колькасьць дзяржаваў, чые пазыцыі пагоршыліся.

Найменш карумпаванай краінай сьвету застаецца Данія (91 бал), далей Фінляндыя (90), Швэцыя (89) і Новая Зэляндыя (88).

Беларусь атрымала 32 балы.

XS
SM
MD
LG