Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея можа рыхтавацца да будаўніцтва новай базы ў Сырыі


Расейскія бамбавікі Су-24 на ваеннай базе Хмэймім у Сырыі

Расейскія бамбавікі Су-24 на ваеннай базе Хмэймім у Сырыі

Расейскія вайскоўцы наведалі аэрадром непадалёк ад сырыйска-турэцкай мяжы.

Амэрыканскія тэлеканалы CNN і Fox перадаюць са спасылкай на афіцыйных асобаў, што Расея, магчыма, выбірае месца для будаўніцтва авіябазы на паўночным усходзе Сырыі, і што падобны крок, па іх словах, можа яшчэ больш ускладніць становішча ў рэгіёне.

Зафіксаваны факт наведваньня групай расейскіх вайскоўцаў, уключаючы інжынэраў, закінутага аэрадрома ў горадзе Эль-Камышлы паблізу мяжы з Турэччынай, зь якой у Расеі ў апошні час рэзка сапсаваліся адносіны. Анкара можа няўхвальна паставіцца да будаўніцтва такога аб’екту. Адзін з амэрыканскіх прадстаўнікоў назваў гэты візыт «цікавым». Эль-Камышлы разьмешчаны ў непасрэднай блізкасьці ад раёну пражываньня курдаў, якія з дапамогай ЗША і іншых чальцоў кааліцыі вядуць барацьбу з «Ісламскай дзяржавай», і на значным аддаленьні ад міжземнаморскай ваеннай базы Расеі ў Латакіі.

За некалькі дзён да таго, як у верасьні мінулага году ў Сырыю сталі прыбываць расейскія вайскоўцы і баявая тэхніка, аналягічная група зрабіла выведку мясцовасьці на прадмет будаўніцтва ваеннага аэрадрома ў Латакіі. Прыкметаў пераводу расейскіх баявых машын у Эль-Камышлы пакуль няма, але амэрыканскія прадстаўнікі мяркуюць, што гэта толькі пытаньне часу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG