Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Макаева аштрафавалі на 9,5 млн за акцыю на гадавіну рэфэрэндуму-1996


Алесь Макаеў

Алесь Макаеў

Таксама 19 студзеня мае адбыцца суд над Максімам Вінярскім.

Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў актывісту Алесю Макаеву штраф у памеры 45 базавых велічынь (9 450 000 рублёў) за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў у сувязі з акцыяй на гадавіну рэфэрэндуму 1996 году, якая прайшла на менскім праспэкце Незалежнасьці 24 лістапада 2015 году. Макаеў сваёй віны не прызнае — ён лічыць, што меў канстытуцыйнае права на мірныя сходы.

Алесь Макаеў сказаў пасьля суду, што «гэтак можна было судзіць любога ўдзельніка той акцыі; сьведкі міліцыянты схлусяць, як ім скажуць». Паводле Макаева, пратакол перарабляўся двойчы, толькі б даказаць ягоную віну, «якой насамрэч не было». За 2015 год гэта быў трэці штраф Макаеву за акцыі пратэсту. З той жа нагоды сёньня мае адбыцца суд над актывістам Максімам Вінярскім, ужо другі для яго за гэты год. Разгляд справы пачнецца а 14:30.

За акцыю 24 лістапада ўжо выклікалі ў суд іншых яе ўдзельнікаў, у прыватнасьці Паўла Севярынца, Натальлю Сацункевіч і Сяргея Касьпяровіча.

XS
SM
MD
LG