Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскоўскім судзе Менску судзяць Алеся Макаева


Алесь Макаеў у судзе, архіўнае фота 2012 году

Алесь Макаеў у судзе, архіўнае фота 2012 году

Актывіста судзяць за ўдзел у акцыі памяці зьніклых апазыцыянэраў, якая прайшла ў Менску 24 лістапада 2015 году паводле ініцыятывы былога палітвязьня Мікалая Статкевіча.

Алесь Макаеў сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам на ўдзел ў вулічных акцыях. Цяпер Алесь Макаеў знаёміцца з матэрыяламі справы, на працэсе зьбіраюцца апытаць сьведак-міліцыянтаў.

Судзіць актывіста судзьдзя Аляксандар Петраш.

Таксама сёньня ў Маскоўскім судзе будуць судзіць актывіста Максіма Вінярскага за ўдзел у той жа акцыі 24 лістапада.

XS
SM
MD
LG