Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Пуціна назваў умовы працы замежных сацыяльных сетак у Расеі


У.Пуцін і Г.Кліменка
У.Пуцін і Г.Кліменка

Замежныя сацыяльныя сеткі для працягу працы на тэрыторыі Расеі павінныя выканаць шэраг умоваў, а менавіта: супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі і мець тыя ж правы і абавязкі, што і расейскія.

Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта РФ па інтэрнэце Герман Кліменка ў эфіры «Рускай службы навінаў». Ён быў прызначаны дарадцам прэзыдэнта Расеі 4 студзеня.

Учора расейскія СМІ пісалі пра пляны Раскамнагляду праверыць парадак захаваньня пэрсанальных дадзеных жыхароў Расеі ў некаторых інтэрнэт-кампаніях, у прыватнасьці, у «Вконтакте», «Microsoft Расея» і «Азоне».

Папраўкі да закону «Аб пэрсанальных дадзеных» ўступілі ў сілу ў верасьні летась. Закон патрабуе, каб усе кампаніі, якія працуюць з пэрсанальнымі дадзенымі расейскіх грамадзянаў, апрацоўвалі і захоўвалі іх у Расеі. У адваротным выпадку Раскамнагляд можа заблякаваць доступ да рэсурсаў, якія парушаюць патрабаваньне закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG