Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія IT-спэцыялісты маюць 30 мільёнаў рублёў, сацыяльная сфэра — 5 мільёнаў


Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менска абнародавала лічбы, якія тычацца заробкаў. Самы высокі прыбытак у сталіцы чакана атрымліваюць IT-спэцыялісты: за лістапад 2015 году сярэдні заробак занятых у сфэры вылічальнай тэхнікі перавысіў 30 мільёнаў рублёў.

Высокую зарплату атрымліваюць работнікі паветранага транспарту — блізу 15 мільёнаў рублёў, адмыслоўцы ў галіне апэрацый з нерухомасьцю — больш за 14 мільёнаў рублёў, фінансавыя пасярэднікі — звыш 12 мільёнаў рублёў, а таксама страхоўшчыкі, архітэктары, спэцыялісты хімічнай прамысловасьці — у межах 10-12 мільёнаў рублёў.

Мінімальны заробак у сфэры аказаньня сацыяльных паслугаў — меней за 5 мільёнаў рублёў.

У лістападзе ў прамысловасьці сярэдні заробак склаў крыху больш за 8 мільёнаў рублёў, у будаўніцтве — 10 мільёнаў 200 тысяч, на транспарце і ў сувязі — 9 мільёнаў 200 тысяч, у сельскай і лясной гаспадарцы — 7 мільёнаў, у адукацыі — 6 мільёнаў. Сярэдняя заработная плата работнікаў аховы здароўя ў лістападзе наблізілася да 7 мільёнаў рублёў.

Рэальная заработная плата работнікаў у Менску — з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі — у лістападзе 2015 году ў параўнанні з кастрычнікам зьменшылася на 1,2%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG