Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у Беларусі падае чацьвёрты месяц запар


Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ў лістападзе сярэдні заробак беларусаў зьнізіўся на 1,8% — на 88,8 тысяч рублёў, і склаў 6 мільёнаў 748,8 тысяч рублёў.

У лічбавым выражэньні лістападаўская зарплата наблізілася да леташняй сьнежаньскай (6 мільёнаў 806 тысяч у сьнежні 2014 году). Але ў сьнежні 2014 году гэта быў 621 даляр, а зараз — 379 даляраў. Падзеньне ў даляравым эквіваленце — 242 умоўныя адзінкі.

Больш за ўсіх атрымліваюць спэцыялісты ў галіне вылічальнай тэхнікі: 29 мільёнаў 66 тысяч рублёў, менш за ўсіх — сацыяльныя работнікі: 3 мільёна 954 тысячы. У адукацыі працаўнікі зарабляюць у сярэднім 4 921 тысячу рублёў, у сфэры аховы здароўя — 5 мільёнаў 593 тысячы. Больш за 10 мільёнаў зарабляюць толькі ў некалькіх лічаных галінах: на паветраным транспарце, у фінансавай дзейнасьці, хімічнай прамысловасьці, здабычы карысных выкапняў, вытворчасьці коксу і нафтапрадуктаў.

Паводле меркаваньня кіраўніка аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леаніда Заікі, заробкі ў наступным годзе будуць зьмяншацца, сярэдняя зарплата будзе ў раёне 340 даляраў, пэнсія — 140 даляраў.

Эканаміст Леанід Злотнікаў таксама перакананы, што заробкі і далей будуць зьніжацца, але канкрэтныя лічбы не агучыў:

«Гэта залежыць ад таго, колькі крэдытаў мы атрымаем. Але нават калі і дадуць крэдыты, іх будзе недастаткова для стрымліваньня спаду заробкаў. Так што трэба звыкнуцца з думкай, што будзе яшчэ горш».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG