Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паседжаньне Трохбаковай групы ў Менску 22 сьнежня будзе апошнім у гэтым годзе


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 21 студзеня
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе на 21 студзеня

Паседжаньне Трохбаковай кантактнай групы ў Менску 22 сьнежня будзе апошнім у 2015 годзе, далейшыя сустрэчы групы будуць залежаць ад рашэньня «нармандзкай чацьвёркі», заявіла прэс-сакратарка прадстаўніка Ўкраіны ў групе, другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы Дар’я Аліфэр.

«Сярод ключавых пытаньняў парадку дня — справаздача гуманітарнай падгрупы па вызваленьні палонных, у першую чаргу тых, хто мае вострую патрэбу ў дапамозе лекараў. Украіна ўпэўненая: цалкам рэальна дасягнуць істотнага прагрэсу на гэтым паседжаньні — пры наяўнасьці, у першую чаргу, адпаведнай волі ў прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей», — напісала Дар’я Аліфэр на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў панядзелак.

У пляне працы падгрупы па бясьпецы — заслухаць справаздачу прадстаўнікоў Супольнага цэнтру па кантролі і каардынацыі бакоў (СЦКК) аб забесьпячэньні рэжыму спыненьня агню.

«Заўтрашняя сустрэча Трохбаковай кантактнай групы ў Менску будзе апошняй у 2015 годзе. Далейшая праца Трохбаковай кантактнай групы, у тым ліку, і пытаньні для абмеркаваньня на парадку дня, будзе залежаць ад рашэньня лідэраў краін «нармандзкай чацьвёркі», — адзначыла Дар’я Аліфэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG