Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея не аддасьць рускамоўных у Данбасе «на зядзеньне» нацыяналістам


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква «не пакіне рускамоўных людзей у паўднёва-ўсходняй Украіне на зядзеньне нацыяналістам. Гэта ня толькі рускія, але і іншыя рускамоўныя людзі, якія спадзяюцца на Расею».

Пуцін зрабіў гэтую заяву ў інтэрвію, якое ўвайшло ў дакумэнтальны фільм, падрыхтаваны каналам Расія-1 (ВГТРК).

Расейскія ўлады анэксавалі ўкраінскі паўвостраў Крым пасьля падзеньня рэжыму свайго саюзьніка ва Ўкраіне Віктара Януковіча ў 2013 годзе. Масква сьцьвярджала, што ўкраінскія нацыяналісты нібыта ўяўлялі пагрозу для рускамоўнага насельніцтва ў рэгіёне.

У пачатку 2015 у Менску пры пасярэдніцтве Францыі і Нямеччыны паміж украінскімі ўладамі і сэпаратыстамі было заключана мірнае пагадненьне. Аднак, паколькі менскія дамоўленасьці ня дзейнічаюць у поўнай меры, улады Эўразьвязу прынялі рашэньне аб працягу эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі. Ад пачатку канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны загінула больш за 9000 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG