Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спадчына Ігната Абдзіраловіча: публічныя лекцыі ў Горадні і Гомелі


Савецкая вуліца ў Горадні

Савецкая вуліца ў Горадні

У межах Году беларускага мысьлення Лятучы ўнівэрсытэт у партнэрстве з грамадзкай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі», курсамі беларускай мовы «Мова нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў — цыкль зь пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча.

У межах гэтага цыклю сваімі разважаньнямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філёзафы: Павал Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца ў сьнежні і студзені Горадні, Гомелі, Віцебску, Маладэчне, Магілёве.

Ігнат Абдзіраловіч — аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і несувымерна вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагодзьдзі, цяпер ён выразна бачыцца як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі.

17 сьнежня а 18:30 у гарадзенскай галерэі «Крыга» (Савецкая вуліца, 3-11) Павал Баркоўскі прачытае першую лекцыю «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча». Праз асэнсаваньне апісанай Абдзіраловічам культуралягічнай і геапалітычнай дылемы паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцьця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах Лятучы ўнівэрсытэт разам зь лектарам запрашае слухачоў паразважаць над пытаньнямі: наколькі прапановы, агучаныя 100 гадоў таму, працягваюць заставацца дзейснымі і карыснымі сёньня.

19 сьнежня а 18:00 у Гомелі філёзаф, паэт Ігар Бабкоў выступіць зь лекцыяй «Абдзіраловіч і беларуская традыцыя». Адрас: Савецкая вуліца, 124, тайм-кафэ «Флэт».

Уваход усюды вольны.

XS
SM
MD
LG